глямур

 

Сучасна-візуальная культура Глямур. Амурныя стварэньні аморфных позіркаў праз іх сутыкненьні ў безасабовым асяродзьдзі каштоўных старонак. Захапі па-болей чыстага паветра і дыхай. Не, не так каб дыхаць як заўжды, па-два за партай, але неяк інакш, можа гледзячы на яе са сьценаў у суседнім пакоі альбо скрозь адлюстраваньне ў акулярах суседніх думак. Думай. Дыханьне на пыл між літарак. Будзе чысьцейшым ці... задыханым... Думай. А колькі пакамечаных старонак пад падушкамі? Уласнымі, чужымі – розьніца? Зьбіраць і пазначаць адпаведнымі кодамі і колерамі. У цябе які колер думак? Глямурна выглядаць і слухаць, нават сны невыносным шляхам надаюць надзеі. Зьменліва. Шукаць замкнёных брамаў з чыстымі прасьцінкамі і празрыстымі кубачкамі зранку. Адчыняй і лётай па паверхні старонкавых падарожжаў. Старонка дваццаць пяць – апытаньні для... Апытай як небудзь свае пальчыкі на правай назе. Пытаньне простае, пытаньне месяца, ці здолее кожны зь іх жыць асобна ад іншых. Ах, вы ведаеце, я абіраю варыянт “ у мяне скончыліся пальчыкі, вольныя і ў працэсе сталеньня”. Можа яшчэ і фотку для апытаньня? Лёгка! Мае пальчыкі ў бабульчыных боціках. Як нечакана, гэты сэзон быў створаны менавіта для іх. Пальчыкаў ці боцікаў? Якая розьніца... Старонка сорак два. Дзіўна, але мне калі-небудзь таксама будзе сорак два. Глямур. Глямур у сорак два... Ладна, якія тут рысы яе валасоў! Гэта быў скотч на ноч? І грандыёзныя вочы. Што будзе калі іх параўнаць, але немагчыма глядзець адразу на дзьве рэчы. Аднак і вока два. Грандыёзныя вочы... Левае ці правае? Разам? Няўжо гэта было аб’ектыўным пунктам, плюс валасы. Ва-ла-сы. Па асобку. Колер на палітры, які табе больш да спадобы? Чырвоны-сіні-белы? Не істотна. Адзін. Не палітра, але пэўны адбітак твайго настрою, а валасы? Усе разам, а яшчэ і з вачыма? Сіні колер і дзьве тысячы трыста першы волас. Прабач, яшчэ і правае вока. Робім суп. А можа Глямур? Ладна, не істотна. Маральна-эстэтычная кулінарыя сорак другой старонкі. Калі-небудзь і мне будзе сорак два... Нумар сто шэсьць. Ён і Яна як паказчык надвор’я вашых інтэлектуальных магчымасьцяў. Ліга падманутых ці падманлівых мілых кабетак. Ён і Яна, можна яшчэ аднаго і адну. Цікавей. Глямур. Прасунуць пальчыкі ў пяльчатках зь дзірачкамі, зробленымі нечакана балюча па скуры ахвяры. Ведаеш, плямка на тваёй сукенцы падобна да рамонка пад галінкамі дрэваў, калі зіхаценьне зорак спрыяе абуджэньню пачуцьцяў. Ведаю, а твой гальштук як мокры хвост маёй коткі. Старонка сто семдзесят шэсьць. Толькі тут найноўшыя тэндэнцыі сусьветнага мастацтва апрананьня. Мастацтва. У рамку і ў музэй. Архаічнай спадчыны мінулых памкненьняў. Здымай і на ўласнае цела! Як? Такая думка, што для мяне... Для цябе ці для твайго цела? Безліч целаў, але створана для цябе? Мае віньшаваньні і трубы парадных маршаў у твой гонар. У твой, твайго цела і тваіх апрананьняў. Дзякуй-дзякуй, а ты аб чым? Ладна, Глямур... Рамантычна... Дзьвесьце пятнаццаць. Сьпяваць перад сном – забіць ці завабіць. Не трэба беражліва глядзець на зьвязаныя зьвязкі. Шкада, але твае вусны з падводкай з старонкі трыццаць тры не атрымаюць задавальненьня. Бачыш, ніколі ў жыцьці не выконваліся яшчэ тыя па ў калідорах згубленых чаканьняў. Наперад ці налева. Бегчы, толькі не забывацца на вусны з старонкі... Натыкнешся на гранітныя пліты твайго імя. Вуснамі ў вусныя расповяды аб зьніклых алфавітах. Пачакай, і прынясуць твае думкі. Талерка на стале, дзе калісьці пасмамі ты прыцягвала іншых. Твае думкі. Ты замовіла і іх прыгатавалі. Смачна і ў час. Вуснамі аб аскепкі сэрвізаў з кактэйлямі памяці. Глямур. Трыццаць трэцяя старонка. Магчыма самая істотная ў тваім жыцьці. Думай. Варта набыць тэлефон з функцыяй вібрацыяў, калі думаеш. Любіш цішыню? А я люблю цукеркі. Давай з трыццаць трэцяй старонкі зробім вокладку для новых цукерак твайго імя? Прабач, я забыў, што яна такая істотная ў тваім жыцьці. Ладна, што далей? Старонка нумар... Прабач, але мы ўжо глядзелі на яе. Ладна, Глямур... Старонка...
Я люблю цукеркі.

 

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2008 Lirnik-Making

Рыма-каталіцкі Касцёл на БеларусіAkavita SpyLOGРейтинг@Mail.ru Rambler's Top100

Hosted by uCoz