промневае

 

Набуду адзін прамень, каб пакласьці ў кішэню. Прыемна будзе ёй і цёпла , прыемна будзе мне і ганарліва. Няёмка прысутным у пакоі агульным. Няёмка і зайздросна, таму што прамень - мой, і ніхто зь іх не знойдзе прычыны зь якой ім было б карысна валодаць маім промнем, але непапраўнае жаданьне будзе прыцягваць усё грандыёзьней. Можа нават падумаю, каб паказаць ім кавалачак, каб гэтым заахвоціць іх працэсы інтэлектуальнасьці. Навошта прамень ім? Ім патрэбны не прамень, а мой.
Але калі прымушу думаць сябе, - навошта прамень МНЕ? Суіснаваньне нас у часе агульнасьці не замінае валодаць і кантраляваць адно аднаго, не разважаючы аб кіроўчай ролі. Але ўваход праз дзьверы супольных ведаў - надае імпульс да перавагі, калі другі аб'ект не падрыхтаваны да калектывізму. У сонца безліч промняў, і карыстацца імі ў якасьці паказчыка выключнасьці не спрабаваў ніхто. Але як толькі я набуду адзін, адзін з бясконцасьці прамень, адразу стану далікатэсам. Ешце мяне і карыстайцеся. Хаця мажліва гэта я буду карыстацца імі. Мой прамень, як алімпійскае вогнішча павядзе нас да… Істотна што павядзе, а не куды.
Пры гэтым атрымаецца так, што напраўду карыстацца буду не я імі, і нават не яны мною, паслугай і мажлівасьцю карыстаньня будзе валодаць мой прамень. Ці патрэбна?
Я не буду набываць промні.

 

 
 

 

 

 

 

 

 

 

2008 Lirnik-Making

Рыма-каталіцкі Касцёл на БеларусіAkavita SpyLOGРейтинг@Mail.ru Rambler's Top100

Hosted by uCoz