прыніжэньне

 

Ты старанна не зьвяртаеш увагі на пахі, якія застаюцца пасьля прыніжэньня. Не, не тое каб ты не заўважала іх, але дзень у дзень ты ўздымаеш нагу – і яны нібыта застаюцца за сьпінаю. На самой справе, уява пра нявартасьць па-за сьпінных рэчаў губляе апошнія кавалкі сэнсу ў бяздоньні ўплыву паху прыніжэньня. Учора я прапаноўваў адчуць іх разам, каб табе сталася вальней, аднак ты расчуліла маё сэрца сваёй улюбёнасьцю да пакуты сам-насам зь ёю. Нос у нос. Так, ты вырашыш сама, але навошта ты зьбіраеш сьлёзы ў кубак?
Цябе выраклі на думкі. Лічыла, не істотны пункцік? Ну вось, чарговы раз ты прымаеш мой бок. Прыемна, хаця, не за гэты кошт. Твае прыніжэньні? Яны ператвораны. Не, ня звонку, бо там наўрад штосьці можа яшчэ рэфармавацца, гэта выключны розум цябе. Пазнаёміш?
Выгляд. Твой – нястрыманы, але вядомы ў кожным позірку. Я б ня здолеў назваць яго прыніжаным.
Мой – няўтойлівы ад цябе. Хаця сапраўднае аздабленьне выгляду – гэта пахі. Якіх да непрыстойнасьці шмат. Дзе твой пах прыніжэньня? Разглядваеш мае рукі. Яны яшчэ пахнуць тваімі. Ты спрабавала чуць пахі вачыма?
Чаму ўсім здаецца, што прыніжэньне трэба бачыць? Вось ты, прыніжаная (хаця прызнаньня я так і не чуў), але – хлоп-хлоп вочкамі – і выява шчасьлівай. На вокладку часопіса. Вышэй уздумай ножкі – пераступай праз цень твайго прыніжэньня. Хіба яно яшчэ існуе?

 

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2008 Lirnik-Making

Рыма-каталіцкі Касцёл на БеларусіAkavita SpyLOGРейтинг@Mail.ru Rambler's Top100

Hosted by uCoz