маё чаканьне чакае Раство

 

Чаканьне. У пералётах, калі адно маленькае, адно любасна-роднае, што стварае частку суцэльнага пер’я, пачынае мець падуладныя толькі яму адлучэньні ў бок Даляглядаў Дасяжнасьці, тады можа здацца, што паветра нібы само ўяўляе менавіта сабою тую зьмястоўнасьць, дзе прытулак пачынае сваё існаваньне. Частачка пер’я працягвае сваё жыцьцё ў форме і абрысах сваёй даўно-створанай сутнасьці, але без кантакту з тым, што ёсьць Пер’е. Пярынка мусова аддаецца ў валоданьне сваёй свабоды. Хіба яно не самае свабоднае, разам з дзьмухаўцамі, думкамі? Чаканьне. Пасьля аспрэчваньня час набывае несапраўдныя абрысы. Ёсьць межавыя пункты. Пункт дзень. Пункт заўтра. Абыйсьці, і адначасова чакаць. Тое, што мае прыйсьці. У дачыненьні да разуменьня гэта выглядае яго адсутнасьцю. Пералічыць свае якасьці дабротаў на пальцах некалькіх ножак, уласных і блізкіх да. Сьведчаньне ў назапашлівасьць нашчадкавых густаў. Маё чаканьне чакае Раство. Кожную яго літарку на ўсіх мовах і кожнае намаганьне вымавіць самае далёкае азначэньне з бясконцага ланцужка асацыяцыяў. Блізка-блізка. Прысутнасьць абяцаньня. Можна адчуць працягваньнем рукі, можна ўласна фактам працягваньня, можна веданьнем аб безлічы магчымасьцяў адчуваньня, і можна проста ад пачатку. Чаканьне. Пакуль цалкам у супакоі апынецца вонкавая прастора, але найперш уласна. Уласнае чаканьне. На ўласную сустрэчу. Раство.

 

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2008 Lirnik-Making

Рыма-каталіцкі Касцёл на БеларусіAkavita SpyLOGРейтинг@Mail.ru Rambler's Top100

Hosted by uCoz