Марыля Шлык

 

Ноч...

Ноч хавае боль і жах...
Цяжка дыхаць ноччу.
Па руках і па вачах
Памяць ціха крочыць.

І ўздымаецца ў душы,
І сьляза зьлятае...
-Дзень прыходзіць,як заўжды
Ноч глыбей хаваем.

 

 

...неба гафтавалі...

 

Паляціш уніз-прабач.
Палячу я не з табой.
Рвецца вэлюм скрозь паташ...
Ён ляціць з імглой.

Пакідаеш,ну чаму?
Да зямлі ўсё шалі.
Завісаеш-і дажджу
Давяраеш мары.

Давяраеш усю любоў,
Прадаеш каханне.
Памятаеш...мы з табой
У небе гафтавалі...

 

 

 

Я зашыю...

 

Я зашыю Табе далонь...
Толькі Ты пацярпі,стрывай.
Я зашыю Цябе ў палон-
Не чакай,не чакай.

Колькі болю і колькі слёзаў
Зашываю Табе ў душу.
За мільёны-мільёны зорак,
Што трымаю штодзён-плачу.

Зашываю Цябе ў палон,
Каб любіў Ты мяне заўсёды...
Ты трымаеш маю далонь-
Ты прымаеш мой боль і холад.

 

 

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2008 Lirnik-Making

Рыма-каталіцкі Касцёл на БеларусіAkavita SpyLOGРейтинг@Mail.ru Rambler's Top100

Hosted by uCoz