займёмся

 

Давай займёмся жыцьцём. Несупадзеньне двух першых з трэцім? Але гэта ёсьць нараджэньнем мысленьня ў патрэбным кірунку кола, калі ты па-за яго мажлівымі межамі. І не супадае чаму? Ці праз асацыятыўнасьць, ці ў фармаце празьмерных адхіленьняў тваіх звышусталяваных тонкіх правілаў і адлюстраваньня манэрнасьці? Насуперкам непрыманьня зьяўляецца баязьлівасьць, а насуперкі насуперкам будзе пачатковая першасьць. Таму і прапанова - займёмся жыцьцём. Ах, не, толькі ня сёньня, бо вецер лунае без дастатковай ахвярнасьці і папера вольная скончылася пад асфальтам… Значыцца аддаешся чаканьню? Ужо аддадзена і скарыстана. Сьцягі паабапал траурных сьцежак. Глыбока пратаптаныя. Значыцца ты цяжкая, цяжэй за адсутныя формы неадсюльнага твару.
Давай займёмся жыцьцём. Зараз, на вачах усіх Тых. Яны крычаць, але іх крых яшчэ не прайшоў праз тэрміналы чаканьня. Яны кладуць свае думкі на генікалагічны фатэль, бо патрабуюць агляду. Нечакана, але да рэалістычнасьці сумна. Хірург памяці. Ці мо пяшчотай песьціць адпаліраваныя тваімі мяккасьцямі паверхні стула? Не заўважыла, як увайшла ў дыфузныя адносіны зь ім. Цікава, гэта было перад сьцежкамі са сьцягамі паабапал, ці ўвогуле адзіна-магчымай сферай жыцьця. Твайго. Прадмова да эпітафіі заняла ўвесь помнік… І чыясьці натхнёная фраза разьвітаньня ня трапіла ў збор твораў. Сьцяг ім у рукі! Хаця свае сьцягі яны ўжо пазасоўвалі, прасьвідравалі імі зямлю паабапал сьцежкі траура. Трыюмф твайго зьнікненьня ў іх рэчаіснасьці будзе мне шанцам.
Давай займёмся жыцьцём. А тая птушка, якая хутка пакрыўдзіць і засмуціць цябе натуральнасьцю сваіх паводзінаў жывой істоты - мажліва яна апошняя здолее пераканаць, ты патрэбна! І пляма на кофце станецца пунктам пераезду. А я палью кветкі ў тваёй кватэры. Трэба будзе выпрастаць - нехта скруціў іх у вянкі.
Давай займёмся. Жыцьцём.

 

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2008 Lirnik-Making

Рыма-каталіцкі Касцёл на БеларусіAkavita SpyLOGРейтинг@Mail.ru Rambler's Top100

Hosted by uCoz