Павал Хадзінскі... вершы частка 2

 

пачатак
цыклы
не вершаванае
пра мяне
слухаць па начах
творы сяброў
галерэя
спасылкі
гасьцёўня

частка 1

частка 2

 

Між валасоў

На батарэі матылькі. Хаваюць
Месцы без каляровага шалупіньня.
Сьпякотна ад покрыва
Мінулых прыгажосьцю навернутых
Рухаў каб кранаць, дзе пыл
Мацнейшы за фарбы.
Норавы матылькоў шануюць
Па падлозе раскіданыя
На нітках фотаздымныя пачуцьці.
Прывітанкі. Заснула, трымаючы
Батарэю. Цяплей. Цямней. Цябе
Цяпер не адрозьніць ад матылькоў
На ёй.
На батарэі матылькі не размаўляюць
Па начах. Ім не да сноў.
Абараняюць непадрыхтаваных у вачах.
У маіх далонях яны жывуць
Каб лашчыць
Цябе між валасоў.

 

 

Надараецца шпацыр

Пашыеш мне рэльеф на
Стомленае цела. І па-над
У руках з вадою затрыманыя
Аблокі
Я буду дзякаваць табе.
А нашыя сланы ў клетку
Усіх шатляндцаў
Пазасынаюць пад уласным
Ценем зьнізу, дзе
Надараецца шпацыр для тых
Каго яшчэ… Хіба што
На аблоках. Буду дзякаваць табе.
А я памыю на руках
Умовы створаных маршрутаў –
З маёю чысьцінёю сыйдуць
На знаёмствы з маім ценем.
Плыві рака.
Я буду дзякаваць табе.
За новы дзень.

 

 

Гнуткая

Дзе ляжыць маё перарываньне
Дня?
Яно ў прасторавых
Любові месцах, адгароджаных
Дажджом, каб рост
Спрачаўся зь іншаплынным
Разуменьнем усёй працягласьці
Жыцьця. Там прагне ў вышыню
Любая з мноства напрацаваных
Кропляў. Мяне трымаюць за ўсе.
Яно ў прыступкавых
Спакусах сьціпласьці. Прыўзьняты
За намер і перанесены
Ў гнуткую праблемаў сераду.
Пад падэшвамі коўзка. І
Прыдумляю казку сьціпласьці
Табе.
Хіба што толькі казку.
Яно ў сьценах, пафарбаваных
Несапраўдна, каб ігнараваць
Пяшчотнае даўно.
У валасах, якія круцяцца
Мая заплеценая стужка.

 

 

 

Далей

Час на мой аспрэчваньня
Гальштукам па выспах
Паветра
Падыход. На ножках
Наступы новых з навакол.
Пройдзенае. І рукою
Час падпарадкаваны.
Лёгка калі на траве
Расьце зялёным. Але
Чакай. Набракае торбавае
Паветра. На шыі
Не засталося
Вольнасьці. Я буду ды
Хацелася.
Пакінулі надрэзы
Гэтым разам з узорамі.
Уражаныя.
Правакуюць на дыханьне.

 

 

 

Прыліплы вэлюм

Пасталелі сядзеньні ў трамваі.
Іх саступаць мажліва стала тым,
Хто ў вэлюме.
Яна прабегла і хавае шыю,
Каб не душылі болей
Кожнапрыпынкавым нічым,
Няруханьнем, бяздарнасьцю
Штурхаць абаперлых на парэнчы.
Яна хварэе на цішыню –
Праз што праз што
Друкуюць новае ў вокнах
Калі яе прыліплы вэлюм
Заблытаны зь бінтамі
Абаперлых на парэнчы.
Толькі цішэй далей –
Там абвяшчаюць стоп-прыпынак,
Намёкі вуліцы спадаюць з-пад
Падэшваў.
Яны іх чысьцяць? Хоць калі?
Але пытаньне не супрацьстаўнае
Фазе прыпынку. Толькі
Хвароба яе ў адказ.
На выйсьці табе падам руку.

 

 

 

Новы

З новым днём маіх пачуцьцяў!
Падлік маёй прамовы ў сэкундах
Праз цішыню.
Адрознасьць ад квадратных крылаў
Бінтаванай феі з вуліцы Каля.
Я – жыцьцяздольнасьць.
Не пракрычаць назовы ціхіх
Шчырасьцяў –
Іх толькі мець.
Яна перамагае дождж.
І спіць з адметнаю пяшчотай.
Маіх пачуцьцяў
Новы дзень –
Табе.

 

 

<

 

 

Зразумееш

Стрррраху не
Малявальна сталасьцямі
І прыборы на стале
У канкурэнцыі з жаданьнем.
Так, жадаю на стале.
Стагодзьдзе фазаў.
Як мне даслаць лістамі
Лісьце?
Так блізкі тонкі сэнс стала.
Павольным выдыхам
Імкнуся нарадзіць
Уздых цябе.
Калі ты прачынаешся,
Што ёсьць пачаткам?
Дых дух
Дыханьне. Зь якога боку ад цябе?
А я жадаю
На
Стале.
І маляваць з табою вечнасьць.

 

 

Нас апісаць

Нас апісаць не.
Вымярэньне выбраных –
Лекамі падкрэсліваць
Асновы.
Анонс пачутых пачуцьцяў
І ў манэкенных рэчывах
Між намі
Вырастаюць валасы.
Ва-ла-сы.
Жывое. А я зьмяняю
Быць на ёсьць.
Нясьмела дысанансамі
Але ў час
Крычыш пяшчотамі
Прызнаньні.
У хуткім сьне я
Абдымаю котку.

 

 

Лётаць

Камусьці я не нарэшце
Створаны ў падвоеных
Створкамі дзьвярах,
Калі запешчанае сутыкненьне
Прапануе прайсьці, паўзьці
У залі для абурэньня
Майго цела.
У вершы паралюшаванаю думкаю
Імпэтам вылятаць наноў.
А ля дзьвярэй звычайна
Ёсьць нявартасьць спыну.
Пакінулі маім сьлядом
Заабмежаваць пацёртасьць
На прамы вугал ад дзьвярэй.
Хутчэй.
Хутчэй.
А тыя дзьверы амаль сынонім
“можа быць”.
А тыя дзьверы з тым калісьці
Ўжо ў іншым доме.
І іншым дрэвам там мацуюць
Адсутнасьці вакна.
Высокага.
Яшчэ вышэй.
Для эстэтычнага наступства.

 

 

 

 

Сьвет

Я прыму рытуал віртуальных сумненьняў.
Зьнікне дом, дзе шукалі бяз сноў цяплыню.
Зьнікне велічны дух для пакоры сумленьня,
Стане шанец аддаць перавагу імю.

Я прыму на палітры накрэмзаны талент,
Там жыцьцё на працяг на аморфных нагах
Недакрочыць да месца, дзе сьветлы тэстамэнт
Будзе значыць не болей, чым сонечны пах.

Я прыму літургію праз год летаргічны,
Пашкадуе мяне не прызнаны палёт.
Не павераць у позірк нібыта трагічны,
Не люблю, калі тонка нястомлены лёд.

Я прыму рытуал, буду пахнуць елеем.
Расквітнее мой дух і расьцягне імпэт
Ад прыманьня тваіх незвычайных павеяў.
Я прыму, пакажу, і аддам табе сьвет.

 

 

Ты была

Ты была пераважна першаю
На крыху, каб пасьпець за лекамі,
На абзац, каб напіцца вершамі,
На паклон, каб крануць павекамі.

Пасталець і правесьці тонкія
Міждухоўныя экстрарадасьці,
Пачастую ды выйду вонкі я,
Выйду вонкі я па цяжарнасьці.

Не прачнемся на тры – палічана
Колькасьць гукаў у момант сораму.
Адмыслова крыху зьнявечана
І пакрыўджана шчасьце хвораму.

Ты была пераважна сьвежаю
На глыток, каб паплыць азёрамі,
На пясок, каб гадзіньнік зь вежаю,
На сьлязу, каб паснуць акторамі.

 

 

У авангардзе

Губляю лік прысту
Пак
Лёп на страх у безпадстаўнасьць.
У авангардзе лё
Су
Мёт здымае веры вабнасьць.
Узважым першых сло
Ваў
Коў, было каб што пад’есьці –
Цябе спужае гру
Кат
Лоў – у авангард іх песьці.
Тваёю вуліца
Ю
Нак недапрабачыў цноты
У срэбнай фарбе сьве
Ту
Ман згубіў прыступкі потым.

 

 

Літаньне

Кропляю гарбаты ўслаўлю
Зацьвярдзелую мяккасьць
Глыбіні, ня ў скон выпрастанай,
Тваіх тактаў.
Коўдраю між рук –
І навяртаньне ведаў
Пра цябе абудзіць новую
Хвіліну. Тады схаплю
Астатні сантыметар цеплыні
Сваім пазногцем, які
Пульсуе бы драпежны –
І я – вось тут, дзе ты.
І пакладу гарбаты кроплю
У далонь,
І ўвайду ў змаганьне з сонцам.
Яно пужае выпарэньнямі сьвятла.
Але сьвятло – то ты.
Не напужала…
Трымай і захавай мае
Літаньні.

 

 

 

У гонар глыбіні

У гонар бездакорнай
У працэсе ня створанай
Лесьвіцы
Апранулі шчырасьць.
У ганарлівасьці яе
Блукаюць веды, а я
Табе на вочы пакладу
Свае далоні.
У гонар лесьвіцы
Да трэцяй, не стылёвай чарады
Пасунулі тваё
Адзінства.
Казаць у сэнс дзеля
Мажлівасьці
Ка
Зацьвярджаем у прыблізных
Формах тых высноваў.
У гонар глыбіні
Малюнкаў на руках.
Жыві.
А я на падрыхтоўчыя працы
Па дасканаласьці дашлю
Свой німб. Жыві.

 

Размаўляць

Сон
Ца
Глінамі
Будзе страхаваць памылкамі
Маімі створаныя веды.
Магчыма я безпамылковы?
Без недазгубленых глыткоў
Бяз цукру кавы –
У сувязь пальцаў
Выціраньня на тканіне.
Я быў сядзеў зь ёй за сталом.
Пакіну каву на памылках,
Памыю сон.
А Сон
Ца
Глінамі
Збудуе сад, -
І будзем есьці там
Безпамылковымі талеркамі.
Люблю вясну,
Там кветкі размаўляюць.

 

Жоўтым

на дзьвух коўдрах не хапае хвілінаў
загорнутыя
загорнутыя
сьпінамі грэем холад
тонкія коўдры
выратоўваюць атмасфэрныя ціскі
а надвор’е тваіх намаганьняў
стварае запасы тэкстылю
загорнутыя
завучаныя
ня тыя канчаткі маіх тэкстаў
басанож па ўявах
мала
стала
вольных шчылінаў –
забруджана злучэньнем
дзьвух далёкіх коўдраў
загорнутыя
загорнутыя
зьлітуйся зь мяне
і жоўтым колерам абмый
мне цела
буду сьветлым
з хвілінамі на хуткасьць
хто каго
народзіць пераможцам

 

 

Крок

Сумеснае супакаеньне міт
А вы х
Адзілі на прагляды
Уласна-ўзьдзеяных на літ
Рах
Унак зьверанае здрады.
Ня ўглыб пужай мяне глыт
Ком
Ы пошасьці ў кроўным.
Наборы цьвёрдых ніт
Ак
Рэсьляць дождж амаль умоўны.
У дно міжіншым параўнань
Нем
Ераюцца тлушчам міты.
У маіх снах у доўгіх тлень
Нях
Леб Раством перазаліты.

 

 

Абрысы

Пусьці.
На бег імкнецца любові
Месца па калідорах
Сваіх дарог.
І кшталтаваньнем сваіх
Прадмесьцяў
Бязцельных рыфмаў
Зьмястоўны Бог
Гуляе спраўна з
Чароўным месцам
Дзе я спрабую
Набрацца сіл.
Дзень пераважна
Сьціскае ночы,
У альмы з Матэр
Ёсьць твой ухіл.
Стыль пераходу
З канца ў
Вечнасьць –
Спасылка сьвечкі
На мілату.
Кнот як паказчык
Ахвярных мэтаў.
Месца любові
Ля месца
Пасту.

 

 

Уся ў сьне

І нават там, калі
Ты ўся ў сьне,
Я пачынаю гульні сьвечкамі
У цені,
Я арэндую іх імёнамі
На выпадак далейшага
Жыцьця.
Калі заплюшчу ў наступны
Раз, яны ў стымуле каханьня
Будуць разгортываць усход.
Тэатар дзеля нашага
Ў пачуцьцях ценю, пакуль мы
Будзем без вачэй,
Расплюшчаных на атрыманьне
Альбому вечнасьці.
На даху можна скокаць
Ценем уніз. Пазабываць
На прысутнасьці абапіраньнямі
Ў нечую столь і
Стаць вышэй за цень
На адно
Заплюшчваньне вачэй.
Уся ў сьне.
Ты здолееш.


<

Крыклівасьці

Мая цішыня
Крычыць табою
Роўнымі штурх-крананьнямі.
З выноснай блізкасьцю цікава
Сябе паводзіны
Празрыста адчуваюць.
У жолаб новых
Крыклівасьцяў у дзівосных па
Зштурхоўваецца матыў
Амаль нясьціпласьці.
Праадчуваць перадэкстазны шлейф
Вяртаньняў у прычыну
Свайго-дзеля-цябе.
Казытна вымаўляць
Абрысы тваіх блізкасьцяў –
Яны ў доме дотыкаў
Саджаюць кветкі.
Раз за разам.
Бяз клопату аб цішыні.


Неяк

Шчасьце ў звычайным рэжыме
Алоўкам бяз вострае сутнасьці
Гуляе з рукамі
Суцэльна бяз ранаў,
Ня чутна праз грыфель
Шчурпатага Неяк.
У рэйках квадратам
Маршруты трамвая
Ствараюць. Прыпынак.
Сярэдніх назаўтра.
Звычайным рэжымам
Сьціскаюцца дзьверы.
Клаўстрафобія
Майго шчасьця.
Слабае здароўем,
На адзін элемент
Маршрута
Прасунецца можа
Яшчэ.

частка 1

частка 2

 

 

павал

 

2008 Lirnik-Making

Рыма-каталіцкі Касцёл на БеларусіAkavita SpyLOGРейтинг@Mail.ru Rambler's Top100

Hosted by uCoz